Фотарэпартаж з традыцыйнага шэсця ў Курапаты
![Фотарэпартаж з традыцыйнага шэсця ў Курапаты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/08_kurapaty.jpg.webp?itok=LRNhS40p)
У нядзелю, 30 кастрычніка, у Мінску прайшло традыцыйнае шэсце ў Курапаты. Акцыя на Дзяды была арганізаваная Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ, яе санкцыянавалі мясцовыя ўлады.
У шэсці паўдзельнічалі каля 150 чалавек, многія з іх неслі бел-чырвона-белыя сцягі. У Курапатах былі ўсталяваныя новыя крыжы, адбыўся мітынг.
Курапаты — самае вядомае месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.