Фотарэпартаж: У Мінску развіталіся з Андрэем Турам

Фотарэпартаж: У Мінску развіталіся з Андрэем Турам

У Мінску адбылося развітанне з эканамістам Андрэем Турам. Грамадзянская цырымонія прайшла ў адным з карпусоў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Доктар эканамічных навук Андрэй Тур доўгія гады працаваў намеснікам міністра эканомікі, меў рэпутацыю прыхільніка эканамічных рэформаў. Вяршыняй яго чынавенскай кар'еры стала пасада намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, якую ён заняў у 2011 годзе. Напрыканцы 2013-га ён быў звольнены пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка ўчыніў разнос на "Барысаўдрэве" за сарваную мадэрнізацыю прадпрыемства.

Апошнія гады Тур працаваў у БНТУ. Ён памёр на 63-м годзе жыцця.

Развітацца з ім прыйшлі кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, кіраўнік урада Андрэй Кабякоў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў, старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра, старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Алфімаў, галоўны ідэолаг Беларусі Усевалад Янчэўскі, а таксама шэраг міністраў.

Андрэй Тур будзе пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Развітацца з Андрэем Турам прыйшоў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі