Фотафакт: У Віцебску карова прыйшла ў “Карону”
![Фотафакт: У Віцебску карова прыйшла ў “Карону”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/karova.jpg.webp?itok=dLHzVIcW)
У Віцебску карова прыйшла ў гіпермаркет “Карона”. Жывёлу заўважылі мясцовыя жыхары, зрабілі фота і выклалі ў паблікі Вконтакте.
На здымках бачна, што карова спачатку зацікавілася кавярняй “Амстэрдам”, якая размяшчаецца ля гіпермаркета, а потым легла пад сцяной гандлёвага цэнтра.
Каму належыць карова і куды яна потым падзелася — невядома.