Фотафакт: У Брэсце натоўп ледзь не падушыўся пад "дажджом цукерак"

Са словаў агранізатараў, гэта было найбуйнейшае мерапрыемства такога кшталту на тэрыторыі СНД. Прымеркавана яно было да адкрыцця новага гандлёвага цэнтру "Мільёны"



Як паведамляе сайт brestcity.com, цукерачны дождж пачаўся са спазненнем амаль на 20 хвілін. Верагодна, ні арганізатары, ні міліцыя не разлічвалі на такую колькасць жадаючых пачаставацца слодычамі і баяліся цісканіны.



Нягледзячы на тое, што на галовы брэстаўчан арганізатары высыпалі амаль тону цукерак, для такога натоўпу гэта было мала. У асноўным пачастункі дасталіся тым, хто знаходзіўся бліжэй за ўсіх да гандлёвага дому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі