Фотафакт: прэзідэнт Польшчы трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне

Фотафакт: прэзідэнт Польшчы трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. У аўтамабіля, у якім ён ехаў, лопнула задняя шына, у выніку чаго легкавік з'ехаў у кювет. Як інфармуе gazeta.pl, здарылася гэта на буйной аўтамагістралі на поўдні Польшчы. Ніхто не пацярпеў. Праводзіцца расследаванне.

Адзначаецца, што аўтамабіль польскага прэзідэнта ехаў на высокай хуткасці. Яго кіроўца здолеў пазбегнуць сутыкнення з іншымі машынамі. Дуда адразу ж перасеў у іншы аўтамабіль з картэжа і з месца здарэння з'ехаў. Пазней ён адзначыў "выдатныя" дзеянні кіроўцы, сказаў, што "ніякай сур'ёзнай аварыі не адбылося". Таксама прэзідэнт Польшчы звярнуў увагу на тое, што шыны яго аўтамабіля рэгулярна правяраюцца і такое здарэнне не павінна было адбыцца.

Фотафакт: прэзідэнт Польшчы трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі