Фотафакт: праз Оршу правезлі корпус першага блока для Астравецкай АЭС
![Фотафакт: праз Оршу правезлі корпус першага блока для Астравецкай АЭС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/file_9126.jpg.webp?itok=ggNPIVy4)
21 снежня праз Оршу правезлі корпус першага энергаблока для Астравецкай АЭС, які быў выраблены ў Расіі. Як піша orsha.eu, груз гэты быў негабарытны. Для яго правозу давялося адмяніць некаторыя электрычкі паміж Оршай і Мінскам.
Нагадаем, першы рэактарны блок Астравецкай АЭС плануецца запусціць у 2018 годзе.
Фота: orsha.eu, БелаПАН
![Фотафакт: праз Оршу правезлі корпус першага блока для Астравецкай АЭС](/sites/default/files/paragraphs/image/aesastraviecbielapan600.jpg)