Фотафакт: на ўездзе ў Брэст згарэў мікрааўтобус кампаніі "Белтэлекам"

Раніцай 27 сакавіка на ўездзе ў Брэст згарэў мікрааўтобус кампаніі "Белтэлекам". Здарэнне адбылося на вуліцы Маскоўскай каля павароту на Гродзенскую. Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машкоў:

"Былі выслана 3 аўтацыстэрыны да месца здарэння. Пажар быў ліквідаваны за 9 хвілінаў. Кіроўца спрабаваў самастойна патушыць, але ў яго не атрымалася. У выніку пажара аўтамабіль быў знішчаны".

Прычыны ўзгарання пакуль высвятлюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, у здарэнні ніхто не пацярпеў.

Фота: zarya.by і vk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі