Фотафакт: грамадзянін Швецыі спрабаваў правезці ў Мінск псіхатропы
![Фотафакт: грамадзянін Швецыі спрабаваў правезці ў Мінск псіхатропы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/s000023_722054.jpg.webp?itok=hKFj2hNA)
Грамадзянін Швецыі спрабаваў правезці ў Мінск псіхатропы. Здарэнне адбылося ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Швед прыляцеў з Кіева.
Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, супрацоўнікі мытні "Мінск-2" знайшлі ў багажы мужчыны пластыкавую банку з дзясяткамі розных відаў таблетак. Экспертыза засведчыла, што ў 40 таблетках прысутнічае небяспечнае псіхатропнае рэчыва "нарэфедрын". Іх можна праводзіць праз мяжу толькі выключна з пісьмовым дэклараваннем і з рэцэптам лекара. У замежніка іх не было, таму таблеткі ў яго забралі.
Мытня "Мінск-2" распачала адміністрацыйны працэс.