Фотафакт: фермер злавіў выкрадальніка ровара з дапамогай ласо

Фотафакт: фермер злавіў выкрадальніка ровара з дапамогай ласо

Фермер злавіў выкрадальніка ровара з дапамогай ласо. Здарэнне адбылося ў амерыканскім штаце Арэгон. 28-гадовы Роберт Борба, які загружаў пакупкі у свой аўтамабіль, прыпаркаваны каля крамы, пачуў крыкі жанчыны. Аказалася, што ў яе скралі ровар.

Як інфармуе ВВС, Борба ўскочыў на свайго каня, які знаходзіўся ў трэйлеры, дагнаў выкрадальніка і накінуў на яго ласо. Зламыснік упаў. Фермер адцягнуў яго да краю паркоўкі, звязаў і выклікаў паліцыю. Паліцэйскія прызналіся, што ўпершыню бачаць, каб зламыснікаў лавілі з дапамогай ласо.

Пазней Роберт Борба растлумачыў журналістам, што не змог бы дагнаць выкрадальніка без каня, бо ён "недастаткова хутка бегае". Паводле яго слоў, ласо ён рэгулярна выкарыстоўвае ў сельскай гаспадарцы — прытрымлівае з дапамогай вяроўкі жывёл.

Фотафакт: фермер злавіў выкрадальніка ровара з дапамогай ласо
Фота: oregonlive.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі