Фотафакт: Дарт Вейдар зрабіў сабе вышыванку

Фотафакт: Дарт Вейдар зрабіў сабе вышыванку

Дарт Вейдар з Адэсы перыядычна становіцца героем навінавых стужак. Апошні раз ён стаў героем медыйнага скандалу, калі балатаваўся ў мэры Адэсы.

У вольны час скандальны персанаж украінскай палітыкі займаецца вышыўкай, паведамляе тэлеканал "Белсат". З'явілася нават фота, як Дарт Вейдар робіць сабе вышыванку.

Раней Дарт Мікалаевіч Вейдар меў іншае імя. Змяніць яго натхніў фільм "Зорнымі войны". Пад гэтым імем ён нават балатаваўся ў мэры Адэсы , але не прайшоў.

Іншы аматар "Зорных войнаў" Дарт Аляксеевіч Вэйдэр спрабаваў стаць кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне ў 2014 годзе. ЦВК Украіны адмовіў яму ў рэгістрацыі. Дарт Аляксеевіч Вэйдэр жыве ў Кіеве, але нарадзіўся ў вёсцы Калыбань Гомельскай вобласці, дзе закончыў сярэднюю школу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі