ФК “Рэал” звольніў галоўнага трэнера Фабіё Капэла

Кіраўніцтва іспанскага футбольнага клуба "Рэал" Мадрыд прыняло рашэнне растацца з галоўным трэнерам каманды, італьянцам Фабіё Капэла. Як паведамляе афіцыйны сайт УЕФА, рашэнне аб звальненні 61-гадовага трэнера, пад кіраўніцтвам якога "Рэал" стаў у цяперашнім сезоне чэмпіёнам Іспаніі, было прынята ў чацвер на пасяджэнні Савета дырэктароў каманды.

Спартовы дырэктар мадрыдцаў Прэдраг Міятавіч распавёў, што рашэнне па Капэла прымалася ананімна. Тэрмін кантракту італьянскага трэнера мінаў толькі праз два гады. Міятавіч не паведаміў, хто разглядаецца ў якасці пераемніка італьянца.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі