ФК "Гомель" скасаваў кантракт з галоўным трэнерам

ФК "Гомель" скасаваў кантракт з галоўным трэнерам

Футбольны клуб "Гомель" скасаваў кантракт з галоўным трэнерам каманды Вячаславам Герашчанкам, паведамляецца на сайце клуба. Гэта адбылося па пагадненні бакоў.

Пра сваё рашэнне галоўны трэнер паведаміў камандзе 22 траўня пасля трэніроўкі. 

"Дзякуем Вячаславу Герашчанку за час, праведзены ў складзе нашага клуба, і жадаем поспеху ў далейшай кар'еры!" — гаворыцца на сайце ФК "Гомель". 

Пасля васьмі матчаў клуб мае чатыры ачкі і займае ў чэмпіянаце Беларусі 14-е месца. Напярэдадні "Гомель" прайграў на сваім полі "Нёману", заўзятары скандавалі "Сыходзь!" на адрас Герашчанкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі