Фінляндыя не мае намеру ў бліжэйшы час адкрываць мяжу з Расіяй

КПП на мяжы Расіі і Фінляндыі

КПП на мяжы Расіі і Фінляндыі / ТАСС

Адкрыць прапускныя пункты на мяжы з Расіяй немагчыма, заявіла міністр унутраных спраў Фінляндыі Мары Рантанен у інтэрв'ю Yle.

Нагадаем, 11 лютага завяршаецца тэрмін дзеянне чарговай пастановы ўрада краіны аб закрыцці ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з РФ. Прычынай закрыцця мяжы сталі мігранты з трэціх краін, якія праз Расію імкнуцца ў ЕС. У Хельсінку лічаць, што расійскія ўлады спрыяюць працэсу міграцыі. Мяркуючы па заявах кіраўніка МЗС, рашэнне аб закрыцці межаў могуць зноў падоўжыць.

"Па той бок мяжы стаіць немалая колькасць людзей, якія чакаюць сваёй гадзіны. З іншага боку, дзеянні Расіі, здаецца, не змяніліся. У снежні мы ўбачылі, якімі былі наступствы адкрыцця мяжы", — заявіла спадарыня Рантанен. Паводле яе слоў, ціснуць на Хельсінкі бессэнсоўна. "Закрыццё межаў будзе працягвацца столькі, колькі спатрэбіцца. Мы спадзяемся, што канец гэтаму не за гарамі, але пакуль не",— падкрэсліла яна.

Нагадаем, улады Фінляндыі пачалі абмяжоўваць працу КПП на мяжы з Расіяй у лістападзе 2023 года. Да снежня мяжа была зачынена цалкам. 11 студзеня рашэнне аб закрыцці КПП працягнулі да 11 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі