Вы тут

Фінансавая міліцыя КДК атрымае ўзнагароды за барацьбу са злачыннасцю

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК / yandex.by

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю атрымаюць узнагароды а актыўны ўдзел у барацьбе са злачыннасцю. Гэта прадугледжана сумеснай пастановай КДК, Мінфіна і Мінпрацы. Пастанова № 1/38/75 прынятая 28 верасня і апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце зацвярджаецца інструкцыя аб парадку выдачы ўзнагароджанняў шарагоўцам і начальніцкаму складу фінансавай міліцыі, а таксама грамадзянам за актыўны ўдзел у барацьбе са злачыннасцю

Гэта пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў стаў адной з "зорак" лета 2020 года. Менавіта гэтая структура займаецца "справай Белгазпрамбанка", па якой апынуўся за кратамі прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка. Акрамя таго, супрацоўнікі фінансавай міліцыі актыўна ўдзельнічаюць у ператрусах у апанентаў цяперашняй улады. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.