Вы тут

FIAPF прыпыніў акрэдытацыю кінафестывалю "Лістапад"

"Змены, прынятыя новай дырэкцыяй "Лістапада", могуць мець наступствы..." / listapad.com

Кінафестываль "Лістапад" пазбаўлены акрэдытацыі ў Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў, паведамляе тэлеграм-канал @by_culture. Раней з заклікам гэта зрабіць у FIAPF звярталіся прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху, дзеячы культуры.

"Змены, прынятыя новай дырэкцыяй "Лістапада", могуць мець наступствы ў экасістэмах іншых фестываляў, акрэдытаваных FIAPF, — заявіў прэзідэнт федэрацыі Луіс Альберта Скалела. — Мы прыйшлі да высновы, што гэта парушае некаторыя важныя прынцыпы FIAPF і прынялі рашэнне прыпыніць акрэдытацыю "Лістапада" ў 2021 годзе".

Мяркуецца, што рашэнне Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў "маргіналізуе кінафестываль у вачах міжнароднай кінасупольнасці".

Штогадовы міжнародны кінафестываль "Лістапад” праводзіўся ў Мінску з 1994 года. Сёлета мерапрыемства арганізоўвае іншая дырэкцыя, зменены склад праграм і метад адбору фільмаў, прыдуманы новы слоган.

На відэа — гутарка ад верасня 2021-га ў эфіры Еўрарадыё пра "Лістапад" з кінакрытыкам Тарасам Тарналіцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.