Фэйсбук памылкова “пахаваў” Марка Цукерберга

Фэйсбук памылкова “пахаваў” Марка Цукерберга

Сацыяльная сетка Фэйсбук памылкова паведаміла пра смерць некалькіх сотняў сваіх карыстальнікаў. Гэта стала вынікам тэхнічнага збою, які закрануў нават старонку заснавальніка сацыяльнай сеткі, Марка Цукерберга. На яго асабістай старонцы з’явілася паведамленне, што яе ўладальнік памёр, пішуць замежныя СМІ.

Пазней усім “пахаваным” карыстальнікам давялося пісаць паведамленні, што яны жывыя і здаровыя. Кіраўніцтва Фэйсбука прызнала памылку і хутка яе выправіла.

“Гэта быў настолькі складаны тыдзень для Амерыкі, што Фэйсбук вырашыў, што мы памерлі”, — напісаў пра гэта адзін з “пахаваных” карыстальнікаў, намякаючы на прэзідэнцкія выбары ў ЗША.

На сёння Фэйсбук з’яўляецца найбуйнейшай сацыяльнай сеткай у свеце. Яе аўдыторыя перавышае 1,7 мільярда карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі