Фестываль Вялікабрытаніі ў Мінску: з графіці, сідрам і асобным зборам смецця

Фестываль Вялікабрытаніі ў Мінску: з графіці, сідрам і асобным зборам смецця

23 чэрвеня ў Верхнім горадзе і на вуліцы Зыбіцкай у Мінску пройдзе вялікі брытанскі фестываль.

“Тое, што фестываль адбудзецца падчас Еўрапейскіх гульняў, — нават лепш для нас, таму што будзе шмат людзей у горадзе, прыедзе брытанская каманда — 150 чалавек — адна з самых вялікіх на гульнях”, — кажа амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб падчас сустрэчы з журналістамі. Яна спадзяецца, што мінулагодні рэкорд па наведвальнасці фэсту — 50 тысяч чалавек — сёлета будзе пабіты.

Фэст падзеляць на 14 тэматычных зон з рознымі актыўнасцямі, фоталакацыямі, фудкортамі і музыкай: можна будзе пагуляць у рэгбі і вялікі тэніс, праверыць валоданне англійскай, паўдзельнічаць у стварэнні графіці на брытанскую тэму і нават паглядзець шоу робатаў і паказ калекцыі адзення брытанскіх дызайнераў.

На фудкорце будуць прадстаўленыя больш за 30 мінскіх рэстарацый, кожная з якіх прапануе па адной традыцыйнай брытанскай страве. Тут жа можна будзе выпіць піва і сідру.

Фішкай фестывалю стане тэма экалогіі. Па ўсёй фестывальнай пляцоўцы будуць размяшчацца кантэйнеры для асобнага збору смецця. Амбасада Вялікабрытаніі правядзе інтэрактыўныя экалагічныя майстар-класы.

Хэдлайнеры — маладыя брытанскія выканаўцы — Clean Kut Kid, Dan Owen, DJ Blaise, шатландцы Something’s Regenerated.

Па традыцыі Вялікі брытанскі фестываль адкрые шэсце валыншчыкаў. Пачатак шоу у 13:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі