Фэст “Пірацкая станцыя” хоча сабраць 2 тысячы прыхільнікаў драм-энд-бэйсу

Новая эдыцыя фэсту “Пірацкая станцыя”, якая адбудзецца 28 верасня ў “Рэпабліку”, носіць гучнае імя “Рэвалюцыя”. 
 
“Тут няма ніякай палітычнай падаплёкі — тлумачыць Еўрарадыё PR-мэнэджэр фэсту Яўген Адзінец. — Рэвалюцыя будзе прадстаўленая ў межах тэхналагічнай і біялагічнай: што чалавецтва змяніла ў свеце і што паўплывала на далейшы яго лёс. Гэта будзе рэалізавана ў межах тэатральнага шоў”.
 
Каб стварыць “рэвалюцыйную атмасферу” на буйнейшы фэст драм-энд-бэйсу запросяць розныя тэатральныя і танцавальныя калектывы. Таксама абяцаюць рэвалюцыю для вачэй і вушэй.
 
“Мы зробім свайго кшталту пераварот у клубе “Рэпаблік”. Прывязем вельмі круты свет і гук!” — дадае Яўген Адзінец. 
 
З музычных радасцяў мінскім драм-энд-бэйсерам абяцаюць нарэшце давезці заснавальніка “Пірацкай Станцыі” DJ Gvozd і творчую калабарацыю Calyx & TeeBee. Беларускі дэсант таксама будзе — з дыджэяў Firespace, Gelaz, Hatskip, Olly Hare.
 
Арганізатары фэсту маюць амбіцыі сабраць ажно 2 тысячы прыхільнікаў стылю драм-энд-бэйс у Re:Public, які, праўда, змяшчае толькі тысячу. Што ж тут рабіць, Еўрарадыё дадае свае +2, каб паглядзець на гэты цуд.
 
Расклад:
21-00—22-30 RED CATZ
22-30—23-30 FIRESPACE
23-30—00-30 GELAZ
00-30—01-30 HATSKIP
01-30—03-30 CALYX & TEBBEE
03-30—05-00 GVOZD 
05-00—06-00 OLLY HARE
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі