"Фэст экскурсаводаў — 2020" перанеслі з красавіка на верасень

"Фэст экскурсаводаў — 2020" перанеслі з красавіка на верасень

Арганізатары перанеслі сёлетні "Фэст экскурсаводаў". Замест 25-26 красавіка ён пройдзе 19-20 верасня, паведамляе Радыё "Свабода".
 
Прычынай пераносу называюць неспрыяльнае санітарна-эпідэміялагічнае становішча ў Беларусі і свеце.

Зарэгістраваць свае маршруты экскурсаводы-ўдзельнікі фэсту могуць на сайце festguides.by.

"Фэст экскурсаводаў" штогод прапануе ўнікальныя і аўтарскія экскурсіі, літаратурныя вандроўкі, роварныя маршруты і г.д. Падчас яго экскурсаводамі становяцца не толькі прафесіяналы, але і аматары, якія прапаноўваюць свае маршруты. Мерапрыемствы фэста ладзяцца ў розных гарадах Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі