ФБР: Знойдзены ноўтбук Джахара Царнаева

Якім чынам следству ўдалося атрымаць ноўтбук і ў якім ён стане, не паведамляецца. РІА "Новости" нагадвае, што раней следчыя шукалі кампутар на звалцы каля ўніверсітэта, дзе ён вучыўся. Туды яго, верагодна, вынеслі двое студэнтаў з Казахстану і адзін амерыканскі грамадзянін. Напярэдадні ім былі выстаўленыя абвінавачанні ў перашкоджанні правасуддзю і дачы непраўдзівых паказанняў.
 

Нагадаем, два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі 15 красавіка ў амерыканскім горадзе Бостан падчас правядзення міжнароднага марафона. У выніку загінулі 3 чалавекі, было паранена больш за 200. Спецслужбам удалося выйсці на меркаваных арганізатараў і выканаўцаў тэракту. Тамерлан Царнаеў падчас затрымання быў паранены і памёр, яго брат Джахар таксама атрымаў раненні, але выжыў.

У ЗША затрымалі студэнта, які ў Facebook пагражаў новым выбухам

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі