У ЗША затрымалі студэнта, які ў Facebook пагражаў новым выбухам

"(Забудзьце) пра выбух у Бостане, паглядзіце, што я зраблю! Я збіраюся стаць знакамітым", — пісаў Кэмеран Дамброзіё. Да гэтых слоў паліцыя аднеслася сур'ёзна.


Як паведамляе РІА "Новости", ужо сёння яго справу мусіць разгледзець суд. Студэнта абвінавачваюць у выступленні з тэрарыстычнай пагрозай, за што яму можа пагражаць да 20 гадоў турмы.
 

Нагадаем, два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі 15 красавіка ў амерыканскім горадзе Бостан падчас правядзення міжнароднага марафона. У выніку загінулі 3 чалавекі, было паранена больш за 200. Спецслужбам удалося выйсці на меркаваных арганізатараў і выканаўцаў тэракту. Тамерлан Царнаеў падчас затрымання быў паранены і памёр, яго брат Джахар таксама атрымаў раненні, але выжыў.

Учора стала вядома, што ў ЗША затрыманыя двое студэнтаў з Казахстану, ім ужо выстаўленыя абвінавачанні ў змове з мэтай перашкоджання правасуддзю. Быў затрыманы і грамадзянін ЗША, які абвінавачваецца ў дачы ілжывых паказанняў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі