Фантамас вяртаецца

Прадзюсер фільмаў з серыі "Астэрыкс і Абелікс" здыме новы фільм пра Фантамаса.

Рэжысёрам стане Крыстоф Ганс, вядомы па працы над фільмам "Сайлент Хіл".

У адрозненні ад камедыйных версій другой паловы мінулага стагоддзя, Фантамас паўстане перад гледачом жорсткім злачынцам.

Такі вобраз бліжэй да таго Фатамаса, які быў прыдуманы пісьменнікамі Марсэлем Аленам і П'ерам Сувестрам у 1911 годзе, як бязлітасны злачынец з маніякальнымі схільнасцямі.

Здымкі будуць весціся на тэрыторыі Францыі і Вялікабрытаніі з пачатку наступнага года.

Па інфармацыі siteua.org i Новости кино

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі