Вы тут

Фанаты Макса Каржа падчас канцэрта падпалілі палац спорту ў расійскай Пярмі

Макс Корж / Еўрарадыё

13 снежня на канцэрце Макса Каржа ў расійскай Пярмі фанаты сталі ў кола і адначасова запалілі шмат фаераў, якія літаральна праз некалькі секунд пападалі і падпалілі падлогу. На агонь прыбеглі пажарныя. якія спрабавалі заліць узгаранні вадой. Але прыхільнікі беларускага спевака ім перашкаджалі, адабраўшы пажарны рукаў. 

Сам Корж у гэты час працягваў спяваць. Разбірацца з сітуцыяй прыехала паліцыя, але парушальнікі ад яе ўцяклі. 

Пазней аўтобус з фанатамі Каржа, якія акурат вярталіся з Пярмі ў Екацярынбург, патрапіў у ДТЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.