Фанаты Элвіса Прэслі ўшанавалі памяць "караля" па ўсім свеце

Звыш 70.000 чалавек са свечкамі ў руках сабраліся ля сядзібы Грэйслэнд у Мэмфісе, штат Тэнэсі, ЗША, якая была домам спевака, пакуль астатнія фанаты рабілі сабе характэрную фрызуру і шпацыравалі па вуліцах. Элвіс Прэслі дагэтуль застаецца ўлюбёным музыкам мільёнаў меламанаў — усяго ў свеце прададзена больш за мільярд ягоных пласцінак і дыскаў! Кароль рок-н-рола нарадзіў сваю ўласную культуру і стаў іконай стылю. Сучасныя выканаўцы могуць толькі марыць пра такую славу!

 

Прыхільнікі Элвіса трымаюць свечкі ля ягонага дома ў Мэмфісе, штат Тэнэсі, ЗША (AP Photo/Mark Humphrey)) 

 

Двайнік Элвіса выконвае песню ў рэстаране Нэвэ-Ілана, Ізраіль (REUTERS/Ronen Zvulun)

 

Сям'я прыхільнікаў Элвіса Прэслі (Nicole Martyn/Patuxent Publishing)

 

 

Людзі ў двары сядзібы Грэйслэнд (ROBERT MACPHERSON/AFP/Getty Images)

 

Нямецкія калекцыянеры Торстэн Мэк і Андрэас Шраэр дэманструюць на камеру "святыні" Элвіса ў Дзюсельдорфе, Нямеччына (HORST OSSINGER/AFP/Getty Images)

 

Мужчына ў касцюме Элвіса рэпетыруе на сцэне перад пачаткам тэматычнага канцэрта (Sara Lewkowicz)

 

Акцёры акружылі пенсіянерку Івоні Робертсан, вялікую фанатку Элвіса Прэслі (ROBERT MACPHERSON/AFP/Getty Images)

 

13-гадовая Ізабэла Т.Скот ля кардоннай фігуркі спевака ў Мэмфісе, Тэнэсі, ЗША. Ізабэла з'яўляецца самым маладым прэзідэнтам з усіх існуючых афіцыйных фан-клубаў. (ROBERT MACPHERSON/AFP/Getty Images)

 

 

Пераапрануты ў Элвіса Прэслі мужчына (Kenneth K. Lam/Baltimore Sun)

 

Удзельнік Ultimate Elvis Tribute Artist Contest Віктар Трэвіна са сваёй жонкай пазіруе для фота ў Мэмфісе, ЗША. (Karl Merton Ferron/Baltimore Sun)

 

Мужчына выконвае песню Элвіса. (Karl Merton Ferron/Baltimore Sun)

 

Канкурсанты Ultimate Elvis Tribute Artist Contest у кавярні Hard Rock Cafe, Мэмфіс. (ROBERT MACPHERSON/AFP/Getty Images)

 

 

Мужчына ў карыкатурнай масцы ўдзельнічае ў карнавале па вуліцах Вэўчані, Македонія. (ROBERT ATANASOVSKI/AFP/Getty Images).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі