Facebook працуе над кнопкай “Не падабаецца”

Facebook працуе над кнопкай “Не падабаецца”

Заснавальнік найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг пацвердзіў, што ў кампаніі працуюць над стварэннем кнопкі “Не падабаецца”.

“Людзі прасілі пра кнопку “Не падабаецца” шмат гадоў. Мы нарэшце пачулі вас, і мы працуем над гэтым і выпусцім нешта, каб задаволіць патрэбы буйнейшай супольнасці”, — цытуе Цукерберга Bloomberg.

Пры гэтым заснавальнік сацыяльнай сеткі адзначыў, што не хоча ператвараць Facebook у нешта накшталт форума, дзе людзі пры дапамозе галасавання ўплываюць на папулярнасць допісаў. Таму новая кнопка дазволіць карыстальнікам выказваць спачуванне, паведамляе ВВС.

“Не кожнае імгненне добрае. Калі вы дзеліцеся нечым сумным, напрыклад, крызісам бежанцаў, або памёр член вашай сям’і, людзям можа быць непрыемна “лайкаць” такі пост. Я мяркую, важна даць людзям болей магчымасцяў”, — патлумачыў Цукерберг.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі