Facebook, Microsoft, Twitter і YouTube будуць змагацца з тэрарызмам у сеціве

Facebook, Microsoft, Twitter і YouTube будуць змагацца з тэрарызмам у сеціве

Facebook, Microsoft, Twitter і YouTube будуць змагацца з распаўсюдам "тэрарыстычнага кантэнту" ў сеціве. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній. Яны абяцаюць "хутка прадпрымаць дзеянні супраць падобнага кантэнту ў адпаведнасці з палітыкай кожнай кампаніі", інфармуе ria.ru.

Кампаніі пачнуць абменьвацца ўнікальнымі лічбавымі ідэнтыфікатарамі відэаролікаў, якія звязаныя са спробамі тэрарыстаў прыцягнуць на свой бок людзей. Гэта павінна дапамагчы вызначаць запісы, якія патэнцыйна звязаныя са злачынцамі. Facebook, Microsoft, Twitter і YouTube будуць абменьвацца "найбольш радыкальнымі" відэаролікамі тэрарыстаў, што, як мяркуецца, дапаможа "вычысціць" такую інфармацыю з інтэрнэта.

Адзначаецца, што кампаніі не будуць абменьвацца персанальнымі дадзенымі кліентаў.

Сумесная ініцыятыва інтэрнэт-кампаній з'явілася пасля спробаў іх прыцягнуць да адказнасці за нявольны распаўсюд тэрарыстычнага кантэнту. Таксама яны спадзяюцца паспяхова супрацьстаяць ціску шэрагу ўрадаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі