Вы тут

Эйфелеву вежу абароняць ад тэрактаў шкляной сцяной

Фота з адкрытых крыніцаў

Парыжскую Эйфелеву вежу абароняць ад тэрактаў спецыяльнай агароджай. Як паведамляе ВВС, з паўднёвага і паўночнага бакоў паставяць шкляныя сцены вышынёй у 2,5 метра, а перад імі будуць знаходзіцца 420 загараджальных блокаў, якія перадухіляць тэрарыстычныя атакі з выкарыстаннем аўтамабіляў.

З заходняга і ўсходняга бакоў паставяць стацыянарныя металічныя канструкцыі вышынёй болей за 3 метры. На працы па ўзвядзенні агароджы, якая будзе цалкам гатовая праз некалькі месяцаў, патрацяць 35 мільёнаў еўра.

Улады Парыжа мяркуюць, што тэрарыстычная пагроза ў сталіцы Францыі па-ранейшаму высокая, а Эйфелева вежа — адзін з найбольш верагодных аб’ектаў для атак. Цяпер доступ да гэтага архітэктурнага помніка абмежаваны і яго ахоўваюць спецслужбы.