Еўрапарламент на пасяджэнні 15 снежня прызнаў штучны голад 1932-1933 гадоў ва Украіне генацыдам украінскага народу.
Дэпутаты Еўрапарламента рашуча асудзілі гэтыя дзеянні і заклікалі ўсе краіны і арганізацыі пайсці за іх прыкладам і прызнаць гэта генацыдам.
"За" такое рашэнне прагаласавалі 507 дэпутатаў Еўрапарламента, "супраць" — 12.
Большасць гісторыкаў лічыць, што Галадамор быў выкліканы палітыкай калектывізацыі і хлебанарыхтоўкі, якую праводзілі камуністычныя ўлады. Ва Украіне ад голаду памерлі каля 3,9 мільёна чалавек. Колькасць ахвяр у СССР ацэньваецца прыблізна ў сем мільёнаў.
Акрамя таго Еўрапарламент асудзіў новыя злачынствы Расіі супраць украінскага народу, у тым ліку мэтанакіраванае знішчэнне грамадзянскай энергетычнай інфраструктуры Украіны ў зімовы перыяд.