Вы тут

Еўракамісія рэкамендуе краінам ЕС дазволіць уезд вакцынаваным замежнікам

У парыжскім аэрапорце / Reuters

Еўракамісія рэкамендуе краінам ЕС змякчыць абмежаванні і дазволіць уезд вакцынаваным замежным турыстам. І не толькі з краін з добрай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Праўда, яны мусяць прайсці вакцынацыю прэпаратамі, якія ўхвалены ў Еўрасаюзе. Дазвол "можа быць таксама распаўсюджаны на вакцыны, якія завяршылі працэс сертыфікацыі СААЗ [Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя] для прымянення ў экстранных сітуацыях". А расійскі "Спутнік" пакуль знаходзіцца "на стадыі ацэнкі".

Пры гэтым парадак перасячэння межаў вызначаецца самастойна краінамі-сябрамі ЕС. Агульнаеўрапейскія сертыфікаты вакцынацыі ці "лічбавыя зялёныя прапускі" пакуль не ўзгоднены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.