Еўракамісія бачыць магчымасці спрасціць візавы рэжым для беларусаў

Еўрапейская камісія лічыць перспектыўным пытанне пра спрашчэнне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску часовы павераны ў справах Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель. "Цяпер кошт віз у краіны Еўрапейскага Саюза для грамадзян Беларусі складае 60 еўра. Першым крокам магла б быць дамова пра спрашчэнне візавага рэжыму і паніжэнне кошту віз", — перадае БЕЛТА словы дыпламата.

Наступны крок — увядзенне бясплатных віз і працяг працы для дасягнення канчатковага этапу — адмены візавага рэжыму, дадаў Хольцапфель. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі