Еўрадэпутаты: Наступ на "Белсат" паўплывае на перамовы Еўрасаюза з Беларуссю

Некаторыя дэпутаты Еўрасаюза выступілі з заявамі ў сувязі з арыштам журналіста Івана Шульгі, перадае Радыё "Свабода". “Ад нашай актыўнай пазыцыі можа залежаць лёс і нават жыццё маладога чалавека, адзінаю віною якога ёсць барацьба за свабоду слова ў Беларусі,” – гаворыцца ў лісце еўрадэпутата Конрада Шыманьскага да Еўрапейскай Камісіі.

кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага Парламенту ў справах Беларусі Яцэк Пратасэвіч адзначыў, што падзеі вакол "Белсату" паўплываюць на перамовы Еўрасаюз–Беларусь. Напрыклад, на прыняцце рашэння пра склад дэлегацыі Беларусі ў “Еўранэсце” – супольным прадстаўніцтве Еўрапарламенту і дзяржаваў праграмы “Ўсходняе партнерства”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі