Еўрадэпутат бароніць беларускі сцяг на чэмпіянаце свету па хакеі

Ён звярнуўся да Еўрапейскай камісіі, уладаў Швецыі і кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакею, паведамляе інтэрнэт-старонка палітыка.



Мігальскі лічыць, што Швецыя як адна з ініцыятараў праграмы “Усходняе партнёрства” павінна падтрымоўваць дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Таму дыскрымінацыя беларускіх заўзятараў у Швецыі за іх сімвалы выклікае здзіўленне. Пра гэта палітык заявіў у лісце да міністра замежных спраў Швецыі, прэм’ера гэтай краіны, а таксама шведскіх еўрадэпутатаў. Мігальскі заклікаў іх прыкласці ўсе намаганні для забеспячэння павагі беларускай нацыянальнай сімволікі падчас спартыўных падзей, якія адбываюцца ў Швецыі.



Еўрадэпутат накіраваў ліст таксама да кіраўніка міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля. Гэта міжнародная арганізацыя раней заявіла, што бел-чырвона-белы сцяг з’яўляецца палітычным сімвалам, а таму падчас матчаў выкарыстоўвацца не можа.



Мігальскі ў лісце да Фазеля адзначыў, што бел-чырвона-белы сцяг не з’яўляецца сімвалам партыі, а ёсць гістарычным сімвалам Беларусі. Змена дзяржаўнага сцяга адбылася на рэферэндуме, які прайшоў з парушэннямі заканадаўства. Забарона бел-чырвона-белага сцяга, паводле еўрадэпутата, з’яўляецца парушэннем правоў чалавека і шведскага заканадаўства. На яго думку, такая забарона — падтрымкай дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі