ЕС узгадніў новыя эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму

ЕС узгадніў новыя эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму

Амбасадары краін ЕС узгаднілі новыя эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, паведамляе з Бруселя карэспандэнт RFE/RL Рыкард Юзвяк

Новыя санкцыі ЕС уключаюць дадатковыя абмежаванні ў гандлі таварамі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці тытунёвых вырабаў, мінеральнага паліва, бітумных рэчываў і газападобных вуглевадародных прадуктаў, калійных прадуктаў, вырабаў з драўніны, цэменту, жалеза і сталі, гумовыя вырабы.

Акрамя таго, ЕС пашырае шэраг раней уведзеных абмежаванняў.

Гэтыя санкцыі звязаныя з вайной, якую Расія вядзе супраць Украіны, у тым ліку — з тэрыторыі Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі