ЕС працягнуў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь і санкцыі на чатырох чалавек

ЕС працягнуў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь і санкцыі на чатырох чалавек

Савет Еўрасаюза пастанавіў працягнуць на год санкцыі супраць чатырох грамадзян Беларусі — да 28 лютага 2020-га. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Савета ЕС. Гэта — былыя міністры ўнутраных спраў Юрый Сівакоў і Уладзімір Навумаў, экс-камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка і блізкі паплечнік кіраўніка дзяржавы Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта). Іх падазраюць у датычнасці да знікнення апазіцыянераў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага ў 1999-2000 гадах. Сівакоў, Навумаў, Паўлічэнка і Шэйман па-ранейшаму застаюцца ў чорным спісе неўязных у краіны ЕС, іх актывы мусяць быць замарожаныя.

Пад забаронай застаюцца пастаўкі ў Беларусь зброі, якую можна выкарыстаць для рэпрэсій унутры краіны. У 2017 годзе Савет ЕС зняў забарону на пастаўкі біятлоннага абсталявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі