ЕС працягнуў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь і санкцыі на 4 чалавек

ЕС працягнуў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь і санкцыі на 4 чалавек

Савет Еўрасаюза 27 лютага пастанавіў працягнуць на год астатнія санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі — да 28 лютага 2018 года. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Савета ЕС.

Пад забаронай застаюцца пастаўкі зброі ў Беларусь. Таксама чатыры чалавекі застаюцца неўязнымі ў краіны ЕС, а іх актывы мусяць быць замарожаныя. Гэта Юрый Сівакоў, Уладзімір Навумаў, Дзмітрый Паўлічэнка і Віктар Шэйман. Іх падазраюць у датычнасці да знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналіста ў 1999-2000 гадах. 

Разам з тым Савет ЕС зняў забарону на пастаўкі біятлоннага абсталявання ў Беларусь.

У паведамленні Савета ЕС гаворыцца, што будучая палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі будуць залежаць ад павагі да ўніверсальных асноўных свабодаў, вяршэнства права і правоў чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі