Эндру Лойд Уэбер напіша песню для "Еўрабачання"

Вядомы брытанскі кампазітар Эндру Лойд Уэбер пагадзіўся напісаць песню для музычнага конкурсу "Еўрабачанне". Кампазітар прызнаўся, што праца над кампазіцыяй для "Еўрабачання" стане для яго, мабыць, самым складаным заданнем у жыцці, піша брытанская газета The Guardian.

Спевака, якому будзе даручана прадстаўляць Вялікабрытанію на "Еўрабачанні", Уэбер абярэ сам. Кампазітару прапануюць на выбар шэсць выканаўцаў, якія выйшлі ў фінал агульнанацыянальнага конкурсу, які будзе транслявацца ў эфіры BBC1. Прыём заявак на ўдзел у конкурсе будзе ажыццяўляцца да 21 лістапада.

Эндру Лойд Уэбер набыў сусветную вядомасць дзякуючы сваім мюзіклам. Найбольш вядомымі яго працамі з'яўляюцца "Ісус Хрыстос - Суперзорка" (у суаўтарстве з Цімам Райсам), "Коткі" і "Здань Оперы".

Фота: www.russiansanfran.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі