Электрычка ў Івацэвічах збіла п'янага мужчыну

Электрычка ў Івацэвічах збіла п'янага мужчыну

У Івацэвічах электрычка збіла мужчыну. Няшчасны выпадак здарыўся 22 лтага каля 23:40, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Іванюка.

45-гадовы мясцовы жыхар ішоў праз каляіны і не звярнуў увагі, што набліжаецца электрацягнік Брэст-Баранавічы. Пазбегнуць наезду не ўдалося. Мужчына памёр ад траўмаў на месцы.

Праверкай гэтага інцыдэнту займаецца Івацэвіцкі райаддзел Следчага камітэта. 

Ужо вядома, што пешаход быў п'яным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі