Эксперымент: жыхарам вёскі штомесяц будуць раздаваць па 2,5 тысячы долараў

Эксперымент: жыхарам вёскі штомесяц будуць раздаваць па 2,5 тысячы долараў

У Швейцарыі жыхары вёскі Рэйнаў пагадзіліся на эксперымент, у якім яны прымуць непасрэдны ўдзел. Штомесяц ім будуць раздаваць па 2,5 тысячы долараў (у швейцарскіх франках) і сачыць за чалавечымі паводзінамі.

Як інфармуе сайт sueddeutsche.de, ініцыятарка праекта рэжысёр Рэбека Пэніян збіраецца сабраць сродкі праз краўдфандынг. Яе каманда хоча высветліць, ці стымулюе вяскоўцаў наяўнасць згаданых сродкаў да пошуку працы, раскрыцця іх творчага патэнцыялу. Як вядома, у Швейцарыі праводзіўся рэферэндум, і жыхары краіны выступілі супраць ідэі "лёгкіх грошай". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі