Эксперты чакаюць, што кошты на каву ў Беларусі вырастуць

Эксперты чакаюць, што кошты на каву ў Беларусі вырастуць

У бліжэйшай перспектыве кошты на каву будуць расці ў сувязі з неўраджаем зялёнай кававай ягады і курсавымі ваганнямі, паведамляе tut.by са спасылкай на ўдзельнікаў рынку.

Расійскія СМІ прагназуюць, што ў іх краіне кава падаражэе на 20%. Паводле звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ, са студзеня па травень кошты на каву ў замежных пастаўшчыкоў выраслі ўжо на 21,7% адносна таго ж перыяду 2016 года.

Спецыялісты, якія аналізуюць гэты сегмент расійскага рынку, мяркуюць, што кошты на каву ў крамах і кавярнях пакажуць алпаведны рост да Новага года. 

У Беларусі таксама не выключаюць, што кава для спажыўцоў падаражэе, але прагнозы пакуль не такія песімістычныя, як у Расіі.

Актай Іскендэраў, кіраўнік кампаній, якія займаюцца вытворчасцю і дыстрыбуцыяй імпартнай кавы, падкрэслівае, што кава, як і нафта, — гэта біржавы прадукт, кошты на які перыядычна вагаюцца. "Калі ў нейкім рэгіёне засуха, неўраджай, то тады, вядома, гэта пацягне рост закупачных цэн і, такім чынам, рознічных. Але каб такая тэндэнцыя была ва ўсім свеце, мы такога не фіксуем", — супакоіў ён. Эксперт дадаў, што кошты на каву гатунку рабуста знаходзяцца на сваім піку і наўрад ці вырастуць яшчэ. Аднак ён прызнаў, што з арабікай сітуацыя іншая.

Эксперт лічыць, што кошты на каву для пакупнікоў могуць вырасці на 10% з-за скачка курсу еўра.

Яшчэ адзін суразмоўца на кававым рынку пацвердзіў у каментары tut.by інфармацыю аб росце коштаў на сыравіну. Але па яго ацэнках, рост складзе 5-10%. Спецыяліст кажа, што нават калі кошты на каву вырастуць на 20%, прыбыткі пакупнікоў так хутка не вырастуць, і прадаўцы могуць проста страціць іх. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі