Эксперт: У нас эпідэмія ВІЧ сярод мужчын, якія хаваюць рэдкія аднаполыя сувязі

Эксперт: У нас эпідэмія ВІЧ сярод мужчын, якія хаваюць рэдкія аднаполыя сувязі

У расійскім Екацерынбургу абвяшчаецца эпідэмія ВІЧ. Там інфекавана больш за 1,8% насельніцтва, гэта 27 тысяч чалавек! Еўрарадыё без складанасцяў знаходзіць як мінімум тры раёны, дзе сітуацыя блізкая да Екацерынбургскай. Па афіцыйных звестках, інфекавана ажно 3% жыхароў Светлагорскага раёна (гэта 2651 чалавек), з ВІЧ жыве 1461 чалавек у Салігорскім раёне, а гэта 1,1%. У Жлобінскім раёне выяўлена 1012 чалавек з захворваннем, і гэта вельмі блізка да 1%. Па логіцы, як мінімум у двух нашых рэгіёнах ужо варта абвяшчаць эпідэмію. Чаму гэтага не робіцца, наколькі вялікая праблема ВІЧ для Беларусі, хто знаходзіцца ў групе рызыкі і як выглядае сярэднестатыстычны інфекаваны беларус, у эфіры Еўрарадыё распавядае старшыня "Белсеткі АнтыСНІД" Алег Яромін.

Размова цалкам:

Некалькі асноўных цытат на тэму:

“Цяпер эпідэмія пастарэла, вядомыя выпадкі, калі інфекаваныя былі і 70-гадовыя беларусы”.

“Мы можам казаць, што ў Светлагорску ўжо ёсць генералізаваная стадыя эпідэміі ВІЧ”.

Эксперт: У нас эпідэмія ВІЧ сярод мужчын, якія хаваюць рэдкія аднаполыя сувязі

“У нас заражаецца больш мужчын, чым жанчын. Адсюль вынік, што ў нас схаваная эпідэмія сярод мужчын, якія час ад часу маюць аднаполыя сувязі і рупліва гэта хаваюць”.

Старшыня Белсеткі АнтыСНІД Алег Яромін

“ВІЧ-інфекавана каля 20% спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў, 5.8% мужчын, якія маюць секс з мужчынамі, і 6.3% — сярод жанчын з сэкс-бізнесу”.

“На сёння пераважае палавы шлях перадачы ВІЧ”.

“Цяпер 70% лекаў для хворых на ВІЧ аплачвае дзяржава і толькі 30% — розныя міжнародныя фонды”.

“Больш за 40% насельніцтва негатыўна ставіцца да людзей, якія жывуць з ВІЧ. Напрыклад, не жадаюць іх бачыць настаўнікам сваіх дзяцей”.

“Калі на ВІЧ захварэе больш за 1% насельніцтва ўсёй краіны, тады будзе афіцыйна абвешчаная эпідэмія. А абвяшчаць эпідэмію па раёнах і гарадах… у нас проста няма такога механізма”.

“Сучасныя лекі, калі іх пачаць прымаць у першыя дні пасля інфекавання, знішчаюць вірус цалкам”.

“Лекі змяншаюць колькасць віруса ў крыві настолькі, што ён становіцца амаль бяспечным, нават падчас выпадковай неабароненай сувязі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі