Эксперт: дзяржТБ працягне шакаваць людзей, адцягваючы ўвагу ад рэальнасці

Егор Лебядок
Егор Лебядок

Яшчэ тыдзень-два ў стужцы навінаў будуць з'яўляцца сюжэты, з дапамогай якіх у людзей паспрабуюць выклікаць эмоцыі і адцягнуць увагу ад рэальнасці. Напрыклад, пра буйныя крадзяжы, у якіх звінавацяць расійскіх алігархаў. Такі прагноз у стрыме на Youtube-канале Еўрарадыё выказаў вайсковы эксперт Ягор Лебядок.

“Можна прыдумаць што хочаш: буйныя крадзяжы, новыя факты, у якіх будуць задзейнічаны расійскія алігархі. Заўсёды павінныя быць у прапагандзе шакавальныя эмацыйныя фактары, якія будуць адцягваць увагу людзей ад рэчаіснасці. Нічога іншага не застаецца”, — лічыць эксперт. Але далей фантазіяваць адмаўляецца: ён, маўляў, “не бабка Ванга”.

Что ждёт Беларусь, если власть получит Совбез?

Лебядок лічыць, што хоць давер да дзяржаўнага тэлебачання ў Беларусі нізкі, падобныя эмацыйныя сцэнары ўсе яшчэ знаходзяць водгук “у масах”.

У мінулы раз Ягор Лебядок быў госцем эфіру Еўрарадыё каля месяца таму. Тады ён нечакана выказаў здагадку, што нагодай для новых рэпрэсій у Беларусі можа стаць імітацыя замаху на каго-небудзь з высокапастаўленых службоўцаў, у тым ліку і на Лукашэнку.

Праз тры дні пасля эфіру Аляксандр Лукашэнка абвясціў юрыста Юр'я Зяньковіча, палітыка Рыгора Кастусёва і пушкініста Аляксандра Фядуту суўдзельнікамі ў падрыхтоўцы замаху на яго самога і яго сыноў.

Зрэшты, у свежым эфіры Лебядок падкрэсліў, што, даючы мінулы прагноз, казаў іншасказальна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі