Экспарт растваральнікаў з Беларусі скараціўся на 2,77 мільярды долараў

Па асноўных таварных пазіцыях сёлета назіраецца зніжэнне экспартных паставак. У прыватнасці, экспарт нафтапрадуктаў у грашовым выяўленні ўпаў на 2,9 мільярда долараў і склаў у студзені — ліпені гэтага года толькі $6,8 млрд.

Экспарт калійных угнаенняў у студзені — ліпені склаў 1,47 мільярда долараў і зменшыўся ў параўнанні з леташнім на $321 млн. Гэта звязана з сёлетнім падзеннем коштаў на ўгнаенні.

Экспарту грузавых аўтамабіляў за студзень — ліпень 2013 года паменшыўся на 277 мільёнаў долараў, экспарт трактароў і седлавых цягачоў — на $222,7 млн. Гэта тлумачыцца скарачэннем вонкавых рынкаў і ўвядзеннем у Расіі новага экалагічнага стандарта Euro 4.

Практычна спыніўся і экспарт змазвальных матэрыялаў: з 1 мільярда долараў у студзені — ліпені 2012 года да 7,1 мільёна долараў сёлета.

Экспарт растваральнікаў і змазвальных матэрыялаў Беларусь спыніла ў жніўні 2012 года па патрабаванні Расіі. Там пачалі падазраваць, што пад выглядам растваральнікаў і змазвальных матэрыялаў на вонкавыя рынкі пастаўляюцца беларускія нафтапрадукты. Схема дазваляла нашай краіне не пералічваць мыты ў расійскі бюджэт.

А значны рост экспарту (больш чым на 100 мільёнаў долараў) у студзені — ліпені назіраецца толькі па малочных прадуктах. Пра гэта са спасылкай на статыстыку Міністэрства эканомікі піша БелаПАН.

Фота: telegraf.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі