Экс-рэктар: "Эканомія на адукацыі — найгоршы від эканоміі"

110810 KazulinS.mp3

Еўрарадыё: Наведваючы нядаўна Горацкую акадэмію, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што трэба скараціць тэрмін навучання на 25%, бо ў нас "задоўга людзі вучацца". На вашую думку, на якіх спецыяльнасцях сапраўды можна скарачаць гэтыя тэрміны?
Казулін: "Рэформы у сістэме адукацыі трэба праводзіць не проста так, калі нешта захацелася, а вельмі прадумана. Сістэма адукацыі вельмі кансерватыўная, і тое, што там адбываецца, потым адбіваецца на самім грамадстве. Больш за тое, сістэма адукацыі з’яўляецца падмуркам дзяржавы і яе развіцця, калі яна дрэнная, то і дзяржава дрэнная, калі нехта хоча, каб Беларусь стала бананавай краінай, то, так, можна рабіць такія рэформы, якія прапануе наш прэзідэнт".
Еўрарадыё: Калі гэтыя скарачэнні адбудуцца, як гэта можа адбіцца на якасці адукацыі і ці патрэбныя цяпер нейкія рэформы беларускай адукацыі?
Казулін: "Наша адукацыі зараз знаходзіцца на вельмі невысокім узроўні, і каб рабіць нейкія рэформы, трэба туды прыцягнуць сродкі, а не іх змяншаць. Тое, што цяпер прапануе прэзідэнт, ён прапануе толькі таму, што ў краіне не хапае сродкаў, і таму мы з хворай галавы спрабуем перакласці гэтыя пытанні, праблемы на тое, што трэба развіваць".
Еўрарадыё: Атрымліваецца, паколькі не хапае грошай на адукацыю, яе могуць і скараціць, каб зэканоміць грошы?
Казулін: "Не хапае грошай не толькі на адукацыю, але і на ўсё астатняе, таму, каб нешта зэканоміць, могуць зрабіць вельмі дрэнныя рэчы для ўсяго грамадства і для дзяржавы. Зрабіць сістэму адукацыі, якая будзе неканкурэнтаздольная з іншымі краінамі. Нашы спецыялісты, яны і цяпер ужо маюць вялікія праблемы пры ўладкаванні на працу, а калі тое рабіць, што прапануецца ўладай, то гэта будзе проста развал не толькі сістэмы адукацыі, але і нашай будучыні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі