ЕБРР пагоршыў прагноз эканамічнага росту Беларусі на 2019 год

ЕБРР пагоршыў прагноз эканамічнага росту Беларусі на 2019 год

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) пагоршыў прагноз росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе. Замест ранейшых 3% эксперты арганізацыі даюць цяпер толькі 2,5%. У новым дакладзе ЕБРР адзначаецца, што перспектывы росту па-ранейшаму залежаць ад маштабаў структурных рэформаў і ад здольнасці пашырыць ролю прыватнага сектару ў эканоміцы.

У траўні гэтага года ЕБРР прагназаваў, што сёлета рост эканомікі Беларусі складзе 3% і столькі ж — налета.

Эксперты банка адзначаюць, што ў Беларусі ў першым квартале гэтага года эканамічны рост паскорыўся да 5,2%, але пазней запаволіўся, хоць і заставаўся досыць высокім у параўнанні з мінулым годам.

Улады краіны прагназавалі, што сёлета прырост ВУП складзе 3,7% пасля росту на 2,4% у 2017 годзе. У наступныя гады плануецца рост меней як на 4% штогод.

Міжнародны валютны фонд даваў крыху іншы прагноз: у 2018 годзе ВУП вырасце на 4%, у 2019 — на 3,1%.

А ў Сусветным банку мяркуюць, што прырост ВУП запаволіцца да 2- 2,5%, бо напярэдадні чарговых выбараў улады зробяць новыя крокі, якія негатыўна адаб’юцца на эканоміцы, піша TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі