Немаўляты, якіх знайшлі мёртвымі ў Беразіно, нарадзіліся жывымі

Немаўляты, якіх знайшлі мёртвымі ў Беразіно, нарадзіліся жывымі

Дзяўчынкі, якіх знайшлі мёртвымі ў Беразіно, нарадзіліся жывымі. Пра гэта заявіў УСК па Мінскай вобласці. Па факце прычынення смерці па неасцярожнасці распачалі крымінальную справу (ч. 2 арт. 144 КК).

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, 28 верасня ў рэанімацыі бальніцы ў Беразіно пасля хатніх родаў памерла 29-гадовая мясцовая жыхарка. На ўлік па цяжарнасці яна не станавілася, па меддапамогу не звярталася. У сваёй кватэры жанчына нарадзіла двух дзяўчынак. Іх знайшлі мёртвымі ў ванным пакоі. Пра тое, што яны нарадзіліся жывымі, засведчылі эксперты. Расследаванне працягваецца, высвятляюцца “ўсе магчымыя фактары паводзін жанчыны”. На падставе сабраных дадзеных следства збіраецца ініцыяваць правядзенне пасмяротнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі