Вы тут

Дзяўчыне, якая размалявала шчыты амапаўцаў, далі два гады калоніі

Сафія Малашэвіч на судзе / spring96.org

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 22 студзеня абвясціў прысуды палітвязням Сафіі Малашэвіч і Ціхану Клюкачу

Як перадаюць праваабаронцы "Вясны", Сафія асуджаная на два гады калоніі агульнага рэжыму, Ціхан — на год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Вольга Няборская вынесла тое пакаранне, якое прасіў пракурор.

Малашэвіч і Клюкача судзілі за мінскую акцыю 6 верасня, калі пратэстоўцы ішлі да палаца Незалежнасці. Маладых людзей абвінавацілі ў тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды на акцыі пратэсту (ч.2 арт. 339 КК "Хуліганства, здзейсненае групай асобаў"), а таксама ўдзельнічалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Сафію Малашэвіч выінавацілі таксама ў публічнай абразе прэзідэнта (арт. 368 КК РБ). 

На судзе бок абвінавачання зняў да Клюкача прэтэнзіі па ч.2 арт. 339, пакінуўшы яму толькі "ўдзел у акцыях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 

Пасля гэтага было перакваліфікаванае абвінавачанне Сафіі Малашэвіч — з групавога хуліганства на проста хуліганства. 

У выніку дзяўчына атрымала два гады калоніі, яе хлопец — паўтара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.