Дзяўчаты-падлеткі знайшлі ў мінскім гандлёвым цэнтры 6000 долараў

Дзяўчаты-падлеткі знайшлі ў мінскім гандлёвым цэнтры 6000 долараў

19 студзеня ў Ленінскае РУУС Мінска звярнулася жыхарка Мінскай вобласці, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Жанчына распавяла, што ў гандлёвым цэнтры па вуліцы Дзянісаўскай згубіла 6100 долараў. Грошы выпалі ў яе з сумкі, калі жанчына купляла гарнітуру для тэлефона. Знікненне грошай яна выявіла пазней — калі пайшла ў кавярню ў гандлёвым цэнтры.

Міліцыянты высветлілі, што грошы знайшлі дзве непаўналетнія мінчанкі. Нечаканую знаходку яны падзялілі паміж сабой. Адна паспела частку грошай патраціць на мабільны тэлефон і вопратку, а другая нічога не паспела патраціць.

Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Дзеянням непаўналетніх дадуць прававую ацэнку.

Міліцыянты забралі грошы, цяпер яны знаходзяцца ў Ленінскім РУУС Мінска. Бліжэйшым часам грошы будуць вернутыя ўладальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі