Вы тут

Дзяржатамнагляд расказаў, што будзе з адходамі Беларускай АЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Дзяржатамнагляд пісьмова адказаў на пытанні, зададзеныя падчас грамадскіх слуханняў па Беларускай АЭС.

У прыватнасці, людзей цікавіла, што будзе з адходамі АЭС. 

Па словах спецыялістаў, нізкаактыўныя і сярэднеактыўныя радыеактыўныя адходы бліжэйшыя 10 гадоў будуць часова захоўвацца на тэрыторыі АЭС, а потым іх адправяць у пункт захавання. Яго плануецца пабудаваць да 2030 года. 

Высокаактыўныя радыеактыўныя адхаіды пасля праектнага тэрміну захоўвання ў спецыяльна абсталяваным адсеку (60 гадоў) плануецца размяшчаць у пункце пахавання ў глыбокіх геалагічных фармацыях.

Выбар пляцоўкі для захавання радыеактыўных адходаў з Беларускай АЭС яшчэ вядзецца. 

Мяркуецца, што за 60 гадоў праектнага тэрміну эксплуатацыі БелАЭС утворыцца каля 9 тысяч кубаметраў нізка- і сярэднеактыўных, а таксама каля 60 кубаметраў высокаактыўных адходаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.