Дзве мінчанкі збілі да смерці сваю сабутэльніцу

Дзве мінчанкі збілі да смерці сваю сабутэльніцу

У Мінскім раёне ў вёсцы Дубянцы дзве жанчыны да смерці збілі трэцюю. Як паведамляе сайт МУС, цела жанчыны са слядамі збіцця знайшлі ў полі каля вёскі 22 кастрычніка.

Паводле папярэдняй версіі, у ноч на 21 кастрычніка жанчыны разам выпівалі. А потым дзве сабутэльніцы збілі трэцюю.

Абедзвюм падазраваным мінчанкам — па 27 гадоў. Яны затрыманыя.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі