Дзве машыны пераехалі пешахода ў Оршы

Дзве машыны пераехалі пешахода ў Оршы

Дзве машыны пераехалі мужчыну на нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў Оршы. Пра гэта паведамляе ў сацсетках аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 13 жніўня каля 22:00 па вуліцы 60 год БССР. Мужчына пераходзіў вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, калі яго збіла "Вольва". Праз некалькі секундаў на пацярпелага наехаў другі аўтамабіль. Пасля гэтага абедзве машыны сутыкнуліся праз некалькі метраў.

45-гадовага пешахода з траўмамі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Медыкі не змаглі выратаваць яму жыццё: праз чатыры гадзіны мужчына памёр.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Дзве машыны пераехалі пешахода ў Оршы
ДТЗ у Оршы / Суполка "ДАІ Віцебск" у сацсетцы "Вконтакте"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі